Афіцыйна візіт старшыні Дзярждумы звязаны з абмеркаваннем рэалізацыі 28 саюзных праграм, а таксама правядзенні канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі. На гэты конт Лукашэнка заявіў, што не выключае правядзенне рэферэндуму ды новых выбараў.
Разам з тым узурпатар скардзіўся расійскаму госцю на моцны ціск на яго і прасіў грошы.
- Пачалося павольнае ўдушэнне Беларусі. Зразумела, што гэта ў кантэксце агульнай барацьбы супраць Расійскай Федэрацыі. Супраць тых сяброў, якія сёння вакол Расіі ды Беларусі і так далей. Таму ў нас рашучая пазіцыя, мы павінны не проста выстаяць, але і развівацца як падабае.
Менавіта расійскія грошы - асноўны крыніца стабільнасці рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Беларускі дыктатар ператвараецца ў інструмент палітыкі Расіі, кажа палітолаг Павал Усаў.
- Відавочна, што ў псіхалагічным плане Лукашэнка паводзіць сябе як узмацняльнік расійскай агрэсіўнай рыторыкі Расіі ў дачыненні да Захаду. Ён ператвараецца ў інфармацыйны ды геапалітычны інструмент Расіі. З боку Масквы бачна жаданне як мага хутчэй рэалізаваць палітычныя аспекты інтэграцыі.
Гэта была першая сустрэча Лукашэнкі з Вячаславам Валодзіным.
юл